Белый снег пушистый в воздухе кружится И на землю тихо падает, ложится. Стали дни коротки, солнце светит мало. Вот пришли морозы, и зима настала. И под утро снегом поле забелело, Точно пеленою все его одело.(И.З. Суриков. Зима)
Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому. – Мамачка-галубка! – просіць сын так міла. – Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла? Я не буду доўга, зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы ў санках паважуся. – Ну, ідзі, пабегай, толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле хлопчыку малому І не пазайздросціць ён цяпер нікому! На плячо – сякерку, саначкі – у руку, Хлеба ўзяў акрайчык. – Цюцік! – свіснуў Жуку. Пад скарынкай лёду тут жа, каля хаты, Працякала рэчка скрозь лясныя шаты. Побач той рачулкі кучы буралому, І застыла рэчка мёртва, нерухома. – Эй ты, лёд-гвалтоўнік! Што ты вытвараеш?! Ты нашто вадзіцу крыўдзіш, ушчуваеш? Дам ёй ход, дарогу, каб на свет зірнула! І яго сякерка спрытна секанула. Звякае сякерка, глуха стук нясецца. Раптам клуб вадзіцы з-пада дна ўзаўецца. Коціцца вадзіца, іней падымае Ды такую казку-байку хлопцу бае! На рачулцы ў лесе меў Алесь забаву. Ну ж і пацяшаўся хлопчык тут на славу!